"Молитва" В.Мулявина

http://www.youtube.com/watch?v=TynqBqYOk08&sns=tw

Слова Янки Купалы, Исполняет Мулявин.

Я буду маліцца і сэрцам і думамі
Распятаю буду маліцца душой
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумам
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Малюся я небу, зямлі, прастору
Магутнаму Богу, усясвету малюсь
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка: Няшчасных, зімовых саграваць сірацін.
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках
Часцей заглядаці да цёмных хацін
Малюся я небу, зямлі, прастору
Магутнаму Богу, усясвету малюсь
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца і сэрцам і думамі Расьпятаю буду маліцца душой
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумам
Не вылі над роднай зямлёй, над табой.
Малюся я небу, зямлі, прастору
Магутнаму Богу, усясвету малюсь
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларуси
Published with Blogger-droid v1.7.2
0 Responses

Что вы об этом думаете?